Приказ № 74 об утверждении нагрудного знака
МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ |
![]() |
МИНИСТЕРСТВО ПО ЧРЕЗВЫЧАЙНЫМ СИТУАЦИЯМ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ |
ЗАГАД | ПРИКАЗ |
Аб заснаванні памятнага нагруднага знака «80 год Дзяржрэзерву»
На падставе часткі чацвертай артыкула 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2012 г. № 384-3 «Аб афіцыйных геральдычных сімвалах» i падпункта 11.5 пункта 11 Палажэння аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 енежня 2006 г. N 756,
ЗАГАДВАЮ:
- Заснаваць памятны нагрудны знак «80 год Дзяржрэзерву».
- Зацвердзіць Палажэнне аб памятным нагрудным знаку «80 год Дзяржрэзерву» (прыкладаецца).
-
Устанавіць:
- апісанне памятнага нагруднага знака «80 год Дзяржрэзерву» згодна з дадаткам 1;
- выяву памятнага нагруднага знака «80 год Дзяржрэзерву» згодна з дадаткам 2.
- Начальніку Департамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Бондару Я.У. забяспечыць ва устаноуленым парадку выраб памятных нагрудных знакау «80 год Дзяржрэзерву».
Міністр
генерал-лейтенант унутранай службы У.А.Вашчанка
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
30.03.2020 № 74
ПАЛАЖЭННЕ
аб памятным нагрудным знаку
«80 год Дзяржрэзерву»
-
Памятны нагрудны знак «80 год Дзяржрэзерву» (далей – памятны знак) з’яўляецца формай заахвочвання за добрасумленную працу, паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад работнікамі Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент, Дзяржрэзерв) і падначаленых Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь дзяржаўных арганізацый, якія забяспечваюць захаванасць дзяржаўнага матэрыяльнага рэзерва (далей – установы), а таксама ў сувязі са святкаваннем 80-годдзя Дзяржрэзерва.
Памятным знакам узнагароджваюцца:
- работнікі Дэпартамента і ўстаноў – за дасягненне значных вынікаў у працоўнай дзейнасці;
- пенсіянеры, якія пайшлі на пенсію ці ў адстаўку з Дэпартамента і ўстаноў, а таксама асобы, якія раней прапрацавалі у Дэпартаменце і ўстановах не менш за 10 гадоў, – за значны ўклад у станаўленне і функцыянаванне Дзяржрэзерва, развіццё і ўдасканаленне яго матэрыяльнай базы;
- работнікі і ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, іншыя асобы – за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні захаванасці дзяржаўнага і мабілізацыйнага матэрыяльных рэзерваў;
- службовыя асобы іншых дзяржаў – за плённае міжнароднае супрацоўніцтва па вырашэнні задач па прызначэнню.
- Рашэнне аб ўзнагароджанні памятным знакам прымаецца начальнікам Дэпартамента.
- Узнагароджанне памятным знакам ажыццяўляецца згодна з загадам Дэпартамента.
- Памятный знак і пасведчанне да яго па форме згодна з дадаткам ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы начальнікам Дэпартамента або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў, дырэктарамі ўстаноў.
- Адзнака аб узнагароджанні памятным знакам уносіцца ў асабістую справу ўзнагароджанага. Персанальны ўлік асоб, узнагароджаных памятным знакам, ажыццяўляецца кадравай службай Дэпартамента. Ільгот і грашовых выплат у сувязі з уручэннем памятнага знака не прадугледжана.
- Памятны знак носіцца на правым баку грудзей.
- Паўторнае ўзнагароджанне памятным знакам не ажыццяўляецца. Дублікаты нагруднага знака і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.
Дадатак 2
да загаду Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь
30.03.2020 № 74
ВЫЯВА
памятнага нагруднага знака «80 год Дзяржрэзерву» (каляровая)
![]() |
![]() |
1 : 1 |
|
![]() |
![]() |
1 : 2 |

Назад